Тэхналагічная карта “Хлоравадарод, саляная кіслата і хларыды”
Мэта: арганізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў па расшырэнню ведаў аб хімічных уласцівасцях кіслот на прыкладзе салянай кіслаты, у выніку чаго вучні будуць ведаць уласцівасці і прымяненне салянай кіслаты, якасную рэакцыю на хларыды.
Задачы:
забяспечыць сістэматызацыю ведаў навучэнцаў па хімічных уласцівасцях кіслот, вывучыць уласцівасці і прымяненне салянай кіслаты;
прадоўжыць фарміраванне умення устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі паміж будовай рэчыва і яго ўласцівасцямі;
развіваць уменне адрозніваць акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі і рэакцыі іоннага абмену, складаць малекулярныя і іонныя ўраўненні рэакцый;
прадоўжыць развіццё пазнавальнай цікавасці навучэнцаў,уменняў выдзяляць галоўнае, параўноўваць, абагульняць;
выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя.
Абсталяванне: мультымедыйная устаноўка, відыаролік “ Атрыманне хлоравадароду і растваральнасць яго ў вадзе”, індыкатары, раствор нітрата серабра (І) , гідраксіда натрыю, саляная кіслата, аксід кальцыю, мел, магній.
Этап урока |
Мэта этапа |
Працягласць |
Змест дзейнасці настаўніка |
Змест дзейнасці вучняў |
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне |
Прагназуемы вынік адукацыйнай дзейнасці |
||||
І.Арганізацыйна-псіхалагічны этап |
Падрыхтаваць вучняў да работы на ўроку |
1 хвіліна |
Прывітанне,адзначэнне адсутнічаючых, аб’яўленне тэмы ўрока. |
На аснове тэмы ўрока вызначаюць мэту і план урока Запіс у сшытак тэмы ўрока |
||||||
ІІ.Этап актуалізацыі ведаў |
Вызначыць правільнасць і асведамленне выканання дамашняга задання ўсімі вучнямі,вызначэнне І ўстараненне прабелаў у ведах |
9 хвілін |
Выяўленне ўзроўню ведаў па дамашняму заданню,вызначэнне тыповых недахопаў у ведах, прычын іх з’яўлення і ліквідацыя недахопаў |
Прымаюць удзел усе вучні класа |
Замацаванне ведаў па тэме “Галагены –элементы VIIА групы” |
|||||
Арганізаваць і направіць да выканання мэты пазнавальную дзейнасць вучняў |
Пісьмовае выкананне заданняў па варыянтах 1варыянт 1.З якімі з пералічаных рэчываў можа ўзаемадзейнічаць хлор: вадарод,цынк, хларыд натрыю, брамід калію? Запісаць ураўненні рэакцый. 2.Вызначыць ступень акіслення хлора ў злучэнні ClF<sub>3</sub> 2 варыянт 1.З якімі з пералічаных рэчываў можа ўзаемадзейнічаць хлор: кісларод,магній, ёдыд натрыю, фтарыд калію 2.Вызначыць ступень акіслення хлора ў злучэнні Cl<sub>2</sub>О<sub>7</sub> Настаўнік каменціруе правільнасць выканання |
Адказы запісваюцца на дошцы па кожнаму з варыянтаў, ажыццяўляецца самаправерка |
Картачкі з заданнямі па варыянтах |
Замацаванне ведаў па тэме “Галагены –элементы VIIА групы” |
||||||
ІІІ. Аперацыйна-пазнавальны этап. |
Арганізаваць работу навучэнцаў па вывучэнню ўласцівасцей салянай кіслаты: праводзіць назіранні за хімічнымі доследамі; складаць ураўненні хімічных рэакцый (малекулярных і іонных), якія характарызуюць хімічныя ўласцівасці салянай кіслаты; тлумачыць вобласці прымянення кіслаты і яе солей |
15 хвілін |
? Вызначце тып хімічнай сувязі ў хлоравадародзе. Дэманстрацыя растваральнасці хлоравадароду ў вадзе Фізкультхвілінка ? Успомніце хімічныя ўласцівасці кіслот. Дэманстрацыя хімічных уласцівасцей салянай кіслаты: -змяненне афарбоўкі індыкатараў; -узаемадзеянне з металамі, якія знаходзяцца ў раду актыўнасці металаў да вадароду ; - узаемадзеянне з асноўнымі і амфатэрнымі аксідамі; -узаемадзеянне з асновамі; - узаемадзеянне з салямі; -якасная рэакцыя на хларыд-іоны. ! Самастойна прачытаць прымяненне салянай кіслаты і хларыдаў |
Вучні працуюць парамі, робяць вывад аб палярнасці малекулы HCl і растваральнасці хлоравадароду ў вадзе,запаўняюць табліцу
Называюць хімічныя ўласцівасці кіслот РП Запісваюць ураўненні рэакцый у малекулярным і іонным выглядзе, рэакцыю з металам – як акісляльна-аднаўленчую РП.Чытаюць падручнік,вызначаюць галіны прымянення салянай кіслаты і хларыдаў. |
Мультымедыйная прэзентацыя, набор рэактываў |
Асабовы: праяўленне цікавасці да пастаўленай праблемы Прадметны: уменне тлумачыць тып сувязі ў малекуле HCl; Уменні весці назіранні, рабіць вывады Камунікатыўны: уменне працаваць у парах |
||||
І У. Этап замацавання ведаў |
Арганізаваць дзейнасць вучняў па дальнейшаму і глыбокаму засваенню зместу новых паняццяў,прымяненні новых паняццяў на практыцы |
5 хвілін |
Заданне 1. У арганізме чалавека саляная кіслата выпрацоўваецца ў страўніку. Як называецца сітуацыя лішку кіслаты ў страўнікавым соку?Як нейтралізаваць кіслату? Заданне 2 Мадэліруем нейтралізацыю кіслаты ў страўніку- узаемадзеянне с пітной содай. Скласці ўраўненне ў малекулярнай і іоннай форме. Заданне 3. Мадэліруем нейтралізацыю кіслаты ў страўніку – ўзаемадзеянне з лекавымі прэпаратамі (альмагель, рэні),аснова якіх Al(OH)<sub>3</sub>. Скласці ўраўненне ў малекулярнай і іоннай форме. ? Які рэагент больш мяккі для нейтралізацыі кіслаты ў страўніку? Заданне 4. Вы выпадкова праглынулі манету, 1 капейку. Састаў сплава: цынк і нікель. Што адбудзецца з манетай у страўніку? А калі манета будзе меднай? Зрабіце вывад Праверка правільнасці выканання задання. |
Франтальнае апытванне РП HCl+NaHCO<sub>3</sub>→ РП Al(OH)<sub>3</sub> + HCl→ Робяць вывад РП Zn + HCl → Ni + HCl→ Cu + HCl → |
Картачкі з заданнямі |
Рэгулятыўны- уменне выконваць заданне ў адпаведнасці з мэтаю Камунікатыўны- уменне выконваць вучэбныя заданні ў парах Прадметны –уменне характарызаваць уласцівасці салянай кіслаты |
||||
У.Этап абагульнення і сістэматызацыі ведаў |
Замацаваць і сістэматызаваць веды і ўменні для дальнейшай самастойнай работы па новаму матэрыялу |
5 хвілін |
Арганізацыя дзейнасці вучняў па прымяненні асобных ведаў у сістэме прадмета- адказаць на пытанні
|
Дэманстрацыя слайдаў |
Уменне абагульняць, рабіць вывады |
|||||
УІ Кантрольна-карэкцыйны этап |
Праверыць веды вучняў,выявіць недахопы ў ведах і прычыны іх з’яўлення,стымуляваць вучняў да самаадукацыі. |
5 хвілін |
Праверка паўнаты ўсведамлення і глыбіны ведаў,праверка сфарміраванасці агульнавучэбных уменняў,ліквідацыі прабелаў у ведах шляхам самастойнай работы |
Вучні атрымліваюць тэсты,даюць адказы на пытанні ў тэставай форм Форма работы -індывідуальная. Тэст (на экране) 1.Які газ лягчэй за паветра? 1)SO<sub>2</sub> 2)NO 3)O<sub>2</sub> 4)HCl 2. Кавалентна непалярная сувязь у злучэнні1) HCl 2) H<sub>2</sub>O 3) HF 4) Cl<sub>2</sub> 3. Які газ можна сабіраць, выцясняючы воду?1) O<sub>2</sub> 2) NH<sub>3</sub> 3) CO<sub>2</sub> 4) HCl 4.Саляная кіслата не ўзаемадзейнічае з 1) Zn 2) SiO<sub>2</sub> 3) KOH 4) CuO 5.Якасная рэакцыя на хларыд-іон: узаемадзеянне хларыда з 1.Na<sup>+</sup> 2.Ag+ 3.K<sup>+</sup> 4 Ba<sup>2+</sup> Узаемаправерка ў парах, супастаўленне з эталонам |
Рэгулятыўны – уменне выконваць заданне ў адпаведнасці з мэтаю Прадметны: уменне характэрызаваць уласцівасці салянай кіслаты. |
|||||
УІІ.Рэфлексія і падвядзенне вынікаў урока |
Стымуляваць у вучняў авалоданне прыёмамі навучання і самаадукацыі.Аналізаванне паспяховасці вучняў у авалоданні новымі ведамі |
3 хвіліны |
Настаўнік дае агульную характарыстыку работы класа,раскрывае недахопы і шляхі іх пераадольвання Самааналіз.Адкажыце на пытанні: -Што новага я даведаўся? - Што мяне здзівіла? -Што было цяжкім? -Як я буду пераадольваць цяжкасці? Самаацэнка Закончыце сказ Я даволен(льна) тым, што сення самастойна змагла… Я не даволен(льна) тым, што сення .. Падводзяцца вынікі ўрока,выстаўленне адзнак |
Адказваюць на пытанні, выказваюць меркаванні,аналізуюць сваю дзейнасць на ўроку |
Уменне аналізаваць сваю работу |
|||||
УІІІ Этап вызначэння дамашняга задання |
Паведаміць аб дамашнім заданні,растлумачыць методыку яго выканання |
2 хвіліны |
Паведамляе дамашняе заданне,кансультуе вучняў аб магчымасцях яго выканання Параграф 4, заданні 4, 9 с.21. |
Запісваюць дамашняе заданне |
Разумеюць змест дамашняга задання |
Будова электронных абалонак атамаў
Эпіграф да ўрока
“Чаму бы ты не вучыўся – ты вучышся для сябе”
Пятроній
Адукацыйная мэта:
прадпалагаецца, што навучэнцы будуць ведаць, што такое электронная абалонка атамаў; у чым заключаецца фізічны сэнс нумара перыяду, групы;
умець:
вызначаць колькасць электронных слаёў па перыядычнай табліцы;
запісваць электронныя схемы атамаў І –ІІІ перыядаў.
Развіваючая мэта: садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, уменні выявіць прычынна-выніковыя сувязі паміж з’явамі і працэсамі, аналізаваць вучэбную інфармацыю.
Выхаваўчая мэта: стварыць умовы для фарміравання у вучняў пазітыўнай Я- канцэпцыі, развіццё камунікатыўных навыкаў. Выкарыстоўваючы гульнёвыя моманты, развіваць цікавасць вучняў да прадмета.
Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.
Абсталяванне:
- падручнік для 8 класа пад рэдакцыяй І.Я Шымановіча.-Мінск: Народная асвета,2011
- мультымедыйная ўстаноўка, прэзентацыя “Будова электронных абалонак” ;
- відэаролік “Мадэль атама”; фізкультхвілінка; “Будова электронных абалонак атама”
- набор атамаў
Асноўныя метады навучання: работа з падручнікам, рашэнне пастаўленных праблем сумесна з вучнямі, гульнёвыя прыёмы, дэманстрацыя доследа.
Формы дзейнасці вучняў: індывідуальная, парная, групавая
Міжпрадметныя сувязі: фізіка, літаратура
Ход урока
І. Арганізацыйна-псіхалагічны этап.
Мэта: стварэнне спрыяльнай эмацыянальнай абстаноўкі, арганізацыя ўвагі вучняў.
Задача настаўніка: арганізаваць дзейнасць вучняў, стварыць сітуацыю поспеха шляхам гульні.
Настаўнік. Хтосьці сказаў : “Разам мы ведаем больш, чым кожны з нас”, пагэтаму прапаную за ведамі адправіцца не па аднаму, а групамі, парамі. Калі камусьці лепш выконваць заданні індывідуальна, калі ласка.
Вам неабходна запоўніць “Ліст чакання”, дапоўніўшы выраз:” Я буду
рад(а) ,калі на ўроку…” У канцы ўрока вы зможаце прверыць, ці збыліся вашы чаканні.
Дзейнасць вучняў: запаўняюць “ Ліст чакання”
ІІ Арыенціровачна-матывацыйны этап
Мэта: успрыняцце вучнямі праблемы ўрока, самавызначэнне на вынік урока
Задача настаўніка: сфарміраваць пазнавальную цікавасць да вывучаемай тэмы накіраваць вучняў да дзейнасці.
Стварэнне праблемнай сітуацыі.
Настаўнік( паказвае персік) Што ў мяне ў руках і якое дачыненне гэта мае да таго, што мы праходзім на ўроку.
Дзейнасць вучняў: адказваюць, параўноўваюць будову персіка з будовай атама.
Настаўнік . Якая будова атама? (Слайд 3)
Протон (p+)
Ядро
Нейтрон (n0)
Атам
Электронная Электрон (ē)
абалонка
1. Атам –электранейтральная часціца, якая складаецца з дадатна зараджанага ядра і адмоўна зараджаных электронаў
Загадкі пра пратон, нейтрон,электрон (слайд ы 4-6)
а) Очень положительный
С массою внушительной,
А таких, как он, отряд
Создает в ядре заряд.
Лучший друг его – нейтрон.
Догадались? Он-….!.
б) Зарядом я похвастать не могу,
А потому сижу в ядре и ни гу-гу.
А то еще подумают: шпион,
А я нейтральный и зовусь…
в) Он бежит по проводам,
Он бывает тут и там,
Свет зажег, нагрел утюг
…. – наш лучший друг.
Если в атом он попал –
То считай почти пропал:
Он с утра и до утра
Носится вокруг ядра
Характарыстыка атама фосфару(слайд 7)
РП (работа ў парах) Характарыстыка элементаў (слайд 8)
Характарыстыка элемента |
Na |
P |
Al |
I |
Au |
F |
Be |
Парадкавы нумар |
|||||||
Лік пратонаў |
|||||||
Лік электронаў |
|||||||
Зарад ядра |
|||||||
Атамнаямаса |
|||||||
Лік нейтронаў |
ІІІ. Аперацыйна-пазнавальны этап.
Мэта: авалоданне зместам тэмы ўрока і спосабамі пазнавальнай дзейнасці, фарміраванне ў вучняў уменняў назіраць, рабіць вывады, запісваць электронныя схемы атамаў І- ІІІ перыядаў.
Задачы настаўніка: актуалізаваць апорныя веды; стварыць сітуацыю пошуку невядомага на аснове ведаў, якія вучні маюць.
Прагляд відэароліка “Мадэль атама”
Настаўнік .Рабяты, што , на вашу думку вы бачылі?
(Слайд 10).Для руху патрэбна энергія. Якія электроны валодаюць большай энергіяй: тыя,што знаходзяцца бліжэй да ядра ці далей. Чаму?
Дзейнасць вучняў. Адказваюць на пытанні. Робяць вывады (слайд 11)
Настаўнік . Для таго , каб правільна паказаць запаўненне электронамі слаёў, неабходна ведаць асноўныя правілы:
(слайд12) 1.Лік электронных слаёў у атаме роўны нумару перыяду, у якім ён знаходзіцца
2.На першым слаі мах. можа знаходзіцца 2 ē
3.На другім слаі мах. можа знаходзіцца 8ē
(Запісванне электронных схем Н, С, АІ.)
РП- самастойная работа (слайд 13) з наступнай праверкай.
Фізкультхвілінка (электронная)
Настаўнік. Падвядзём невялікія вынікі. Для гэтага вам неабходна адказаць на пытанні: (слайд14)
1.У чым заключаецца фізічны сэнс нумару перыяду?
2. У чым заключаецца фізічны сэнс нумару А- групы?
3. Якія электроны называюць валентнымі?
4. У чым заключаецца фізічны сэнс перыядычнага закону?
ІV. Кантрольна-карэкцыйны этап.
Мэта: асэнсаванне вучнямі ўзроўня засваення новага матэрыялу.
Задача настаўніка: арганізаваць мэтанакіраваную праверку ведаў па зместу вывучаемага матэрыялу.
Настаўнік.Каб пераканацца ў разуменні вывучанага на ўроку матэрыялу, вам неабходна выканаць невялікі тэст.
Дзейнасць вучняў: выконваюць тэст, з наступнай узаемаправеркай і абмеркаваннем
ВАРЫЯНТ 1 |
Варыянт 2 |
1.Сукупнасць электронаў з блізкімі значэннямі энергіі называецца … |
1.Электроны знешняга слоя называюцца … |
2.Лік валентных электронаў роўны … |
2 Графічны відарыс размеркавання электронаў па слаях называецца …. |
3.Колькі электронаў можа максімальна знаходзіцца на 2 слоі? |
3.Колькі электронаў можа максімальна знаходзіцца на першым слоі? |
4.Колькі электронных слаёў мае кальцый? |
4.Колькі электронных слаёў мае калій? |
5. Аб якім элеменце ідзе гутарка, калі вядома яго электронная схема : 2 ē;8ē ;2 ē |
5. Аб якім элеменце ідзе гутарка, калі вядома яго электронная схема : 2 ē;8ē ;7ē |
АДКАЗЫ. Варыянт 1. 1-электронны слой; 2 – нумару групы; 3-8 ē; 4-4; 5-магнійВарыянт 2 1- валентнымі; 2-электронная схема; 3-2 ē; 4-4; 5- хлор.
V. Рэфлексійны этап.
Мэта: падвядзенне вынікаў урока.
Чакаемыя вынікі: асэнсаванне вучнямі выніковасці сваёй дзейнасці
Задача настаўніка: даць якасную ацэнку работы класа і аддзельным вучням, арганізаваць рэфлексійную дзейнасць
Настаўнік. Звярніцеся да “Ліста чакання”, які вы запаўнялі ў пачатку ўрока. Пастаўце “ +” насупраць дапушчэння, калі яно збылося і “ –“, - калі не збылося.
VІ. Дамашняе заданне
Параграф 12
№ 5, ст 56
Вам прапаноўваецца заданне, якое дапаможа замацаваць вашы веды па дадзенай тэме. Калі яно для вас будзе складаным, то зазірніце ў сшытак ці падручнік.