Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

Дата: 27 августа 2015 в 22:00, Обновлено 13 августа 2016 в 23:41

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

 

Р.С.Сідарэнка

 

«­­ 06 »  чэрвеня  2016 г.

 

МЕТАДЫЧНЫЯ  РЭКАМЕНДАЦЫІ

па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Мэтай дадзеных Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Метадычныя рэкамендацыі), з’яўляецца ажыццяўленне адзінага падыходу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – установы адукацыі), да фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

2. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыі накіраваны на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення пры рэалізацыі вучэбных праграм па вучэбных прадметах, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, кансультацый (далей – дадатковыя заняткі), адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў (алiмпiяды, канферэнцыі, конкурсы, фестывалі, злёты, выставы, экспедыцыі, іншыя мерапрыемствы), праверцы навучальных і кантрольных работ, выкананых у пісьмовай форме.

3. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыі вызначаюць сістэму арганізацыйных мер, якія садзейнічаюць фарміраванню культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

4. Камунiкатыўныя ўменні і навыкі вучняў развіваюцца пры вывучэнні вучэбных прадметаў, а таксама пры правядзенні дадатковых заняткаў, адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў.

5. Пры ажыццяўленні педагагічнымі работнікамі адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці рэкамендуецца:

праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленні з тэрмiналагічнай лексікай, звяртаць увагу на сферу ўжывання таго ці іншага тэрміна;

 

 

удзяляць увагу на вучэбных і дадатковых занятках паўнавартаснаму ўспрыманню вучнямі вучэбнага тэксту i слова настаўніка – асноўных крынiц вучэбнай iнфармацыi, узораў правiльна аформленага маўлення;

выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i асобаснага асэнсавання тэксту;

вучыць працаваць з кнiгай, электроннымі і іншымі сродкамі навучання, карыстацца даведачнай лiтаратурай, каталогамi i картатэкамі, падбiраць крыніцы інфармацыі па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з крыніцамі інфармацыі (цытатны матэрыял, складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.);

фармiраваць у вучняў уменні складаць аналітычныя і падагульняльныя табліцы, дыяграмы, схемы, вучыць апісваць, характарызаваць, параўноўваць, аналiзаваць вучэбны матэрыял, весці дыялог, дыскусію, прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы і падагульненнi;

павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы;

рабіць разборлiвым почыркам усе вiды запiсаў на класнай дошцы, у класным журнале, у дзённiках і сшытках вучняў з мэтай фарміравання ў вучняў навыкаў акуратнага іх вядзення і пісьменнага афармлення запiсаў;

прытрымлiвацца ўзору афармлення надпісу на вокладцы сшытка згодна з дадаткам 1 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.

Рэкамендуецца праводзiць пасяджэннi метадычных аб’яднанняў, педагагічнага савета, у тэматыку якіх неабходна ўключаць пытанні культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, а таксама арганiзоўваць абмен вопытам педагагічных работнікаў у дадзеным напрамку.

ІІ. НАВУЧАЛЬНЫЯ І КАНТРОЛЬНЫЯ РАБОТЫ, ЯКІЯ ВЫКОНВАЮЦЦА Ў ПІСЬМОВАЙ ФОРМЕ

6. Асноўнымi вiдамi работ вучняў на вучэбных занятках ва ўстанове адукацыі і дома з’яўляюцца навучальныя работы, якія выконваюцца ў пісьмовай форме (далей – навучальныя работы).

Да іх адносяцца:

на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

практыкаванні і заданні розных відаў, дыктанты (слоўнікавы, выбарчы, зрокавы, папераджальны, тлумачальны, вольны і творчы), спісванне, пераклад, пераказ, сачыненне, тэсты па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“;

розныя віды рабочых запісаў, замалёвак, практычных работ па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)“, ”Русская литература (литературное чтение)“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Выяўленчае мастацтва“;

заданні з выкарыстаннем контурных карт, атласаў па вучэбным прадмеце ”Чалавек і свет“;

напісанне літар алфавіта, імя ўласнага і прозвішча, даты, адраса, слоў і сказаў з апорай на ўзор, віншавальнай паштоўкі па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“, а пры вывучэнні кітайскай мовы – дадаткова напісанне транскрыпцыйных знакаў паўдрукаваным шрыфтам, найпрасцейшых элементаў іерогліфа (рысы) і іерогліфаў з апорай на ўзор, рыс у правільным парадку;

на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі:

практыкаванні і заданні розных відаў, тэставыя, лабараторныя і практычныя работы (вопыты) па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“;

дыктанты (слоўнікавы, выбарчы, зрокавы, папераджальны, тлумачальны, вольны і творчы), пераклады, пераказы, сачыненні па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“;

напісанне віншаванняў, запрашэнняў, асабістых лістоў, ліста-падзякі, ліста-адказу, звестак анкеты, кароткай аўтабіяграфіі, кароткага зместу (рэзюмэ) праслуханага (прачытанага) ці ўбачанага, простых дзелавых лістоў, міні-сачынення, сачынення на прапанаваную тэму па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“, а пры вывучэнні кітайскай мовы – дадаткова напісанне нескладаных відаў тэкстаў з дапамогай транскрыпцыйных знакаў, іерогліфаў; сказаў і тэкстаў іерогліфамі, ключавымі элементамі іерогліфаў (графемы);

дыктанты па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“;

задачы па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“;

пісьмовыя адказы на пытанні, змешчаныя ў падручніках, вучэбных дапаможніках, дыдактычных матэрыялах па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў ”Інфарматыка“, ”Фізічная культура і здароўе“;

складанне планаў-канспектаў, апорных схем, аналітычных і абагульняльных табліц, дыяграм, схем, алгарытмаў па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Выяўленчае мастацтва“, ”Фізічная культура і здароўе“;

афармленне справаздач аб выніках назіранняў, лабараторных і практычных работ (вопытаў), эксперыментальных даследаванняў, экскурсій па тых вучэбных прадметах, па якіх прадугледжана іх правядзенне вучэбнымі праграмамі;

заданні з выкарыстаннем насценных і контурных карт, атласаў, рухомай карты зорнага неба, карты экватарыяльнага пояса зорнага неба па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Геаграфія“, ”Астраномія“, ”Сусветная гісторыя“, ”Гісторыя Беларусі“.

7. Колькасць пераказаў, сачыненняў, якія праводзяцца на працягу адных вучэбных заняткаў, аб’ём тэкстаў для пераказаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ ў II–IV класах вызначаюцца згодна з дадаткам 2 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.

Віды работ па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення вучняў I–IV класаў вызначаюцца зместам вучэбных праграм па адпаведных вучэбных прадметах.

У першым паўгоддзі ў V класе па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па азначаных вучэбных прадметах для ІV класа.

Пераклады і сачыненнi па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ i ”Лiтаратура нацыянальнай меншасці“ ў V – VIII класах носяць толькі навучальны характар.

8. На вучэбных занятках ва ўстанове адукацыі выконваюцца кантрольныя работы ў пісьмовай форме (далей – кантрольныя работы) па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“. Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ ўключаюць тэарэтычныя пытанні, адказы на якія даюцца ў пісьмовай форме, або практычныя заданні, якія выконваюцца на камп’ютары, або тэарэтычныя пытанні і практычныя заданні.

Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ і іх віды, а таксама праверка навыку чытання, сфарміраванасці чытацкіх уменняў па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)“, ”Русская литература (литературное чтение)“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ і навыкаў вуснага лічэння па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ вызначаюцца згодна з дадаткам 3 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.

Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ і іх віды, а таксама колькасць кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Інфарматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“ і ”Біялогія“ вызначаюцца згодна з дадаткам 4 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.

Аб’ём тэкстаў кантрольных дыктантаў, пераказаў, а таксама аб’ём слоўнікавых дыктантаў, кантрольных сачыненняў вызначаюцца згодна з дадаткам 5 да дадзеных Метадычных рэкамендацый. Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ вызначаецца згодна з дадаткам 6 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.

Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.

У вячэрніх класах сумарная колькасць кантрольных работ па вучэбным прадмеце, прадугледжаных на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе гады навучання.

9. Кантрольныя работы ва ўстановах адукацыі павінны праводзіцца ў адпаведнасці з Санітарнымі нормамі і правіламі ”Требования для учреждений общего среднего образования“, якія зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206.

 

ІІІ. КОЛЬКАСЦЬ І ПРЫЗНАЧЭННЕ ВУЧНЁЎСКІХ СШЫТКАЎ

 

10. Пры ажыццяўленні ўстановамі адукацыі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

10.1. навучальныя і кантрольныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Матэматыка“ вучні I класа выконваюць у адпаведных сшытках на друкаванай аснове;

10.2. для выканання навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ выкарыстоўваецца альбом або набор лістоў для малявання;

10.3. для выканання навучальных і кантрольных работ вучням II–IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ). Пачынаючы з ІІІ класа па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у шырокую лінейку;

па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)“, ”Русская литература (литературное чтение)“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ – 1 сшытак для навучальных работ па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі для навучальных работ; сшытак для запісу замежных слоў – па меркаванні настаўніка;

па вучэбных прадметах ”Чалавек i свет“, “Асновы бяспекі і жыццядзейнасці” – 1 сшытак для навучальных работ па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак.

11. Пры ажыццяўленні ўстановамі адукацыі навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі для выканання  навучальных і кантрольных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Русская литература“ – 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для кантрольных работ у ІХ – ХІ класах);

па вучэбным прадмеце ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ – 1 сшытак для навучальных работ;

па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі для навучальных работ; па меркаванні настаўніка дадаткова можна выкарыстоўваць сшытак для запісу замежных слоў. Сшытак для запісу замежных слоў для вучняў X–XI (XII) класаў выкарыстоўваецца па іх жаданні;

па вучэбным прадмеце ”Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)“ – альбом або набор лістоў для малявання, 1 сшытак для навучальных работ;

па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ – 1 сшытак для навучальных работ, у тым ліку для афармлення практычных работ;

па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Сусветная гісторыя“, ”Гісторыя Беларусі“, ”Грамадазнаўства“, ”Працоўнае навучанне“, ”Чарчэнне“ – 1 сшытак для навучальных работ;

па вучэбным прадмеце ”Фізіка“ – 3 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных работ (лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбным прадмеце ”Біялогія“ – 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных, лабараторных і практычных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбным прадмеце ”Хімія“ – 3 сшыткі (1 сшытак для навучальных і лабараторных работ, 1 сшытак для практычных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбным прадмеце ”Астраномія“ – 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

па вучэбным прадмеце ”Геаграфія“ – 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для практычных работ);

па вучэбных прадметах ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“, “Асновы бяспекі і жыццядзейнасці” – 1 сшытак для навучальных работ па меркаванні настаўніка.

12. У сшытках для навучальных работ вучні выконваюць работы, якія праводзяцца ў межах паўрочнага кантролю (класныя, дамашнія, самастойныя), а ў сшытках для кантрольных работ выконваюцца кантрольныя работы, а таксама могуць выконвацца работы ў межах тэматычнага кантролю (кантрольны дыктант, кантрольнае спісванне, тэматычная кантрольная работа).

13. Дапускаецца выкарыстоўваць для навучальных, практычных, лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў сшыткі на друкаванай аснове, якія маюць адпаведны грыф. Выкарыстанне рабочых сшыткаў, апорных канспектаў на друкаванай аснове з’яўляецца неабавязковым.

14. Сшыткі для лабараторных работ (лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) па вучэбным прадмеце ”Фізіка“, сшыткі для практычных работ па вучэбным прадмеце ”Хімія“ захоўваюцца ва ўстанове адукацыі на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных работ.

15. Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ афармляюцца на электронным (практычныя заданні) або папяровым (тэарэтычныя пытанні) носьбіце.

16. Сшыткі для кантрольных работ захоўваюцца ва ўстанове адукацыі на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных работ і работ над памылкамі.

ІV. АФАРМЛЕННЕ I ВЯДЗЕННЕ СШЫТКАЎ, АФАРМЛЕННЕ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ

17. Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы, для практычных работ па хіміі, для практычных і лабараторных работ па біялогіі, для лабараторных работ па

фізіцы або для лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў па фiзiцы i, адпаведна, па іншых вучэбных прадметах), клас (выкарыстоўваюцца арабскія або рымскія лічбы), скарочанае найменне ўстановы адукацыі ў адпаведнасці са статутам гэтай установы адукацыі, прозвiшча, iмя ўласнае вучня ў родным склоне.

18. Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і найменні ўстановы адукацыі ў два радкі. Кожная ўстанова адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу*.

19. У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад кiраўнiцтвам настаўніка, у V–ХІ (XII) класах – вучнем.

20. Пры выкананні розных відаў работ вучні павінны захоўваць чырвоны радок, пісаць ад самага пачатку і да самага канца радка, пры неабходнасці падзяляючы словы для пераносу. Усе запiсы ў сшытках робяцца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру (па рашэнні ўстановы адукацыі) акуратна, разборлiвым почыркам, выпраўленні памылковага напісання на правільнае выконваюцца без выкарыстання карэктара. У І класе пры навучанні пісьму вучні могуць выкарыстоўваць аловак замест шарыкавай ручкі.

Падкрэслiванне членаў сказа, выдзяленне марфем у слове, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля. Не дапускаецца выкарыстанне фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ.

21. Па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“ ў сшытках для кантрольных работ пры пабудове геаметрычных фігур, графікаў функцый, выкананні малюнкаў, табліц, графікаў і схем вучні могуць выкарыстоўваць каляровыя алоўкі, акрамя чырвонага.

Па вучэбным прадмеце ”Геаграфія“ ў сшытках для навучальных і практычных работ можна выкарыстоўваць каляровыя алоўкі, акрамя чырвонага.

22. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская літаратура“, ”Русская литература“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Замежная мова“, ”Матэматыка“ са знешняга боку старонкі сшытка адводзяцца палі (у выпадку іх адсутнасці). Па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца кантрольныя работы, палі адводзяцца і ў сшытку для кантрольных работ. У сшытках па іншых вучэбных прадметах палi адводзяцца па меркаванні настаўніка, калi яны выкарыстоўваюцца для рабочых пазнак.

У ІІ–ІV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запісваецца пасярэдзіне радка наступным чынам: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю.

Напрыклад:

верасня

На наступным радку (пасярэдзіне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“.

У сшытках з разліноўкай у клетку для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ паміж датай і словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ прапускаецца радок (адна клетка ўніз), паміж словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ і заданнем – два радкі (дзве клеткі ўніз).

У сшытках па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, пачынаючы з ІІ класа, пры афармленні рашэння заданняў на асобным радку ўказваецца від навучальнай работы (слова ”Прыклады“ ў ІІ–ІV класах не пішацца). Паміж назвай віду задання, рашэннем і адказам прапускаецца адпаведна адзін радок (адна клетка ўніз), паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным, – два радкі (дзве клеткі ўніз). Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаюцца чатыры радкі (чатыры клеткі ўніз), паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных на адным радку, – тры клеткі ўправа.

У V–ХІ (XII) класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запiсваецца лiчбамi на палях сшыткаў па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“,”Замежная мова“.

Напрыклад:

01.09.2013

У сшытках для навучальных і кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ ў V–ХІ (XII) класах дата запісваецца словамі ў цэнтры радка. На наступных радках пасля даты пішацца: ”Дамашняя работа“, затым ”Практыкаванне“, указваецца яго нумар (без знака №); ”Класная работа“ або ”Работа над памылкамі“. Пасля слоў ”Класная работа“ на наступным радку па меркаванні настаўніка можа ўказвацца тэма вучэбных заняткаў.

Від работы (пераказ, сачыненне, водгук i iншыя) указваецца на асобным радку. Загаловак навучальнай або кантрольнай работы запісваецца без двукосся і кропкі ў канцы назвы (калі яна не з’яўляецца цытатай і складаецца з аднаго сказа). Запіс афармляецца наступным чынам:

 

Трэцяга верасня

Чацвёртага верасня

Восьмага кастрычніка

Дамашняя работа

Класная работа

Работа над памылкамі

Практыкаванне 12

Спосабы ўтварэння дзеясловаў

 

 

 

 

 

 

Третье сентября

Третье сентября

Третье октября

Домашняя работа

Классная работа

Работа над ошибками

Упражнение 12

 

 

 

 

Дыктант

Пераказ

Сачыненне

Мой родны край

У лесе

З гісторыі майго роду

Памiж назвай вiду работы i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам радкі (лінейкі) не прапускаюцца. Памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы прапускаюцца два радкі (дзве лінейкі) незалежна ад таго, колькі радкоў застаецца на старонцы сшытка. Калі пасля работы застаецца адзін радок на старонцы, дата запісваецца на верхнім радку наступнай старонкі.

У выпадку, калі пісьмовая работа па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ ўключае дадатковае заданне, на наступным радку пасля тэксту дыктанта або пераказу ўказваецца нумар варыянта. Нумар задання абазначаецца арабскай лічбай:

 

Напрыклад:

 

Варыянт 1                                                              Варыянт І

1.                                                               1.

Па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ дата ў сшытку запісваецца так, як гэта прынята ў краіне мовы, якая вывучаецца:

 

Англійская мова

October 10, 2013

 

Нямецкая мова

6. Dezember 2013

 

Французская мова

Lundi  6 septembre 2013

 

Іспанская мова

7 de diciembre de 2013

 

Кітайская мова

2013年4月12日

 

У сшытку для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ словы ”Класная работа“, ”Дамашняя работа“ (на адпаведнай мове) не пішуцца.

У сшытках для навучальных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Русская литература“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура“, ”Чалавек i свет“, ”Інфарматыка“, ”Сусветная гісторыя“, ”Гісторыя Беларусі“, ”Грамадазнаўства“, ”Геаграфія“, ”Біялогія“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія”, ”Працоўнае навучанне“, ”Чарчэнне“, ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“, ”Асновы бяспекі і жыццядзейнасці“ пры выкананні навучальных работ словы ”Класная работа“ не пішуцца, а адразу запісваецца тэма вучэбных заняткаў пасярэдзіне таго ж радка, на якім запісана дата выканання навучальнай работы. Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:

 

Жыццёвы і творчы шлях А.Макаёнка

15.09.2013

 

Агульная характарыстыка галагенаў

                                        12.09.2013

 

Пры выкананні кантрольнай, практычнай або лабараторнай работы ў адпаведным сшытку пасярэдзіне радка робіцца запіс (акрамя вучэбных прадметаў ”Беларуская літаратура“, ”Русская литература“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“):

 

Практычная работа № 6

                                                              22.10.2013

Рашэнне эксперыментальных задач

 

У сшытках для кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“,”Русская литература“ ў ІХ–ХІ (XII) класах дата запісваецца словамі ў цэнтры радка. На наступным радку пасля даты ўказваецца від работы (сачыненне), затым – загаловак кантрольнай работы:

Пятнаццатага красавіка

Сачыненне

Драматызм лёсу Ганны Чарнушкі

 

У сшытках для кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Біялогія“, ”Хімія“ ў V–ХІ (XII) класах пасля запісаў даты і назвы віду работы ўказваецца тэма, па якой выконваецца кантрольная работа, а затым у цэнтры радка – нумар варыянта (Варыянт 1 (I)).

23. Экзаменацыйныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ (польская мова, літоўская мова), ”Матэматыка“ па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі выконваюцца на падвойных лістах паперы з адбіткам штампа ўстановы адукацыі, якія ўкладваюцца адзін у адзін.

На адбітку штампа ўстановы адукацыі запісваецца дата правядзення выпускнога экзамену.

Напрыклад:

1 чэрвеня 2013 г.

Пасля адбітку штампа ўстановы адукацыі прапускаюцца два радкі (дзве лінейкі) на лістах паперы з разліноўкай у лінейку, чатыры радкі (чатыры клеткі ўніз) на лістах паперы з разліноўкай у клетку і пасярэдзіне радка робіцца адпаведны запіс. Тытульны ліст экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца згодна з дадаткам 7 дадзеных Метадычных рэкамендацый.

Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ (польская мова, літоўская мова) на другой старонцы пасярэдзіне першага радка пiшацца назва дыктанта або пераказу, па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ – нумар варыянта.

Пры абазначэнні нумара варыянта можна выкарыстоўваць як арабскія, так і рымскія лічбы (Варыянт 1, Варыянт І).

У двукоссе назва тэмы дыктанта або пераказу бярэцца толькi тады, калi яна з’яўляецца цытатай i пры ёй дадзена прозвiшча аўтара.

Заданні экзаменацыйнай работы па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ не перапісваюцца.

24. Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкі і выстаўлення адзнакі ў балах падпiсваюцца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камiсii згодна з дадаткам 7 да дадзеных Метадычных рэкамендацый.

 

V. ПРАВЕРКА НАВУЧАЛЬНЫХ, КАНТРОЛЬНЫХ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ І правядзенне РАБОТы НАД ПАМЫЛКАМІ

 

25. Кожная навучальная работа ў сшытках для навучальных работ вучняў І–ІV класаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Матэматыка“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ правяраецца ва ўсiх вучняў да наступных вучэбных заняткаў па адпаведным вучэбным прадмеце.

26. У сшытку для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ правяраюцца:

кожная навучальная работа ў вучняў ІІІ–VІІ класаў да наступных вучэбных заняткаў;

найбольш значныя навучальныя работы (на выбар настаўніка) у вучняў VІІІ–ХІ (XII) класаў, але з такiм разлiкам, каб адзiн раз на тыдзень адпаведныя навучальныя работы правяралiся ва ўсіх вучняў VІІІ і ІХ класаў;  адзiн раз на два тыдні ва ўсіх вучняў Х–ХІ (XII) класаў пры вывучэнні на базавым узроўні, адзін раз на тыдзень ва ўсіх вучняў Х–ХІ (XII) класаў пры вывучэнні на павышаным узроўні.

Асноўныя віды навучальных работ вучняў вызначаны ў вучэбнай праграме па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“.

27. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ ў вучняў V–ХІ (XII) класаў правяраюцца найбольш значныя навучальныя работы (на выбар настаўніка). Пры гэтым адзначаныя навучальныя работы правяраюцца:

не менш чым адзiн раз на тыдзень ва ўсiх вучняў V–VІІ класаў;

не менш чым адзiн раз на два тыдні ва ўсiх вучняў VІІІ–ІХ класаў;

не менш чым адзiн раз на месяц ва ўсiх вучняў Х–ХІ (XII) класаў.

28. Найбольш значныя навучальныя работы (на выбар настаўніка) па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Русская литература“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Чалавек і свет“, ”Сусветная гісторыя“, ”Гісторыя Беларусі“, ”Грамадазнаўства“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“ правяраюцца ў кожнага вучня не радзей за адзін раз у месяц, а па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ – не менш за адзін раз у чвэрць.

29. Адзнакі за выкананне вучнямі ІІІ–ХІ (XII) класаў навучальных работ, выстаўленыя ў сшытках для навучальных работ па адпаведным вучэбным прадмеце, па меркаванні настаўніка могуць заносіцца ў класны журнал і дзённік вучня.

30. Справаздачы па выніках лабараторных работ, эксперыментальных даследаванняў па вучэбным прадмеце ”Фізіка“, практычных работ па вучэбным прадмеце ”Хімія“, практычных работ (пазначаных зорачкай у вучэбнай праграме) па вучэбным прадмеце ”Геаграфія“, найбольш значных, па меркаванні настаўніка, лабараторных  і практычных работ па вучэбным прадмеце ”Біялогія“ правяраюцца да наступных вучэбных заняткаў (пры вялікай колькасці вучняў, якія выконвалі адпаведную работу, – праз адны-два вучэбныя заняткі) у кожнага вучня. Адзнакі, выстаўленыя ў адпаведных сшытках вучняў, заносяцца ў класны журнал і дзённік вучня.

31. Кантрольныя работы правяраюцца ў кожнага вучня
I–ХІ (XII) класаў. Па выніках праверкі кантрольных работ вучням
III–ХІ (XII) класаў выстаўляюцца адзнакі ў сшытках для кантрольных работ па адпаведных вучэбных прадметах. За водгукі, навучальныя і кантрольныя пераказы і сачыненні па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць. Адзнакі, выстаўленыя па выніках кантрольных работ, заносяцца ў класны журнал і дзённік вучня.

Праверка кантрольных работ, як правіла, ажыццяўляецца да наступных вучэбных заняткаў па адпаведным вучэбным прадмеце. Дапускаецца ажыццяўляць праверку кантрольных сачыненняў і іншых творчых работ па мовах і літаратурах у V–VІІІ класах на працягу тыдня, у ІХ класе – на працягу дзесяці дзён, у Х–ХІ (ХІІ) класах – на працягу двух тыдняў пасля правядзення адпаведнай творчай работы.

32. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ ў навучальных работах, якiя правяраюцца, і кантрольных работах настаўнік адзначае і выпраўляе дапушчаныя вучнямi I–IV класаў памылкі наступным чынам.

Няправiльна напiсаную (напісаны):

лiтару або знак прыпынку закрэслівае наўскос, падкрэслівае;

лiчбу закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй або наўскос;

частку слова, сказ закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

замест закрэсленага запісвае ўверсе патрэбныя літары, знакі прыпынку, лічбы, словы, сказы.

Выпраўленыя памылкі адзначаюцца на палях сшытка (акрамя I класа) наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфiчная, V – пунктуацыйная.

Дапушчаныя вучнямi памылкі на прымяненне правілаў, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях сшытка не адзначае і пры выстаўленні адзнакі ў балах вучням III і IV класаў не ўлічвае.

У творчых работах (пераказ, пераклад, сачыненне) настаўнік выпраўляе не толькі арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі, але і маўленчыя, а таксама памылкі ў змесце. Маўленчыя памылкі і памылкі ў змесце падкрэсліваюцца хвалiстай лiнiяй і адзначаюцца ўмоўнымi знакамi на палях сшытка: З – памылка ў змесце; М – маўленчая памылка. За творчую работу выстаўляюцца дзве адзнакі: адна за змест, другая – за пісьменнасць.

Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ ў навучальных работах, якiя правяраюцца, і ў кантрольных работах настаўнік адзначае і выпраўляе дапушчаныя вучнямi V–ХІ (XII) класаў памылкі наступным чынам.

Няправiльна напiсаную (напісаны):

лiтару або знак прыпынку падкрэслівае і закрэслівае наўскос;

лiчбу закрэслівае наўскос;

частку слова, сказ закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

памылкі ў змесце i маўленчыя памылкі падкрэслiвае хвалiстай лiнiяй;

надпісвае правільны варыянт і адзначае на палях сшытка дапушчаныя вучнямi памылкі наступнымі ўмоўнымі знакамі:
I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З – памылка ў змесце; М – маўленчая; а – аднатыпная; н – нягрубая: I (а), V (н).

Дапушчаныя вучнямi памылкі на прымяненне правiлаў, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях сшытка не адзначае і пры выстаўленні адзнакі не ўлічвае.

Пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указваецца колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных памылак (назоўнiк).

Напрыклад:

8/9

За пераклады, водгукі, навучальныя і кантрольныя пераказы і сачыненні вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць.

Пры праверцы сачыненняў, пераказаў, перакладаў, водгукаў, іншых творчых работ, якiя разлiчаны на адны або двое вучэбных заняткаў, на наступным пасля тэксту радку настаўнік запісвае дробам у лічніку колькасць памылак у змесце i маўленчых памылак, а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.

Напрыклад:

З – М

 

2-2

I – V – Г

 

2-2-1

 

Пры праверцы экзаменацыйных работ вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ (польская мова, літоўская мова) дапушчаныя вучнямi памылкі адзначаюцца, выпраўляюцца і фіксуюцца такім жа чынам, як і пры праверцы дыктанта, пераказу.

33. У навучальных работах, якія правяраюцца, і кантрольных работах па іншых вучэбных прадметах настаўнік закрэслівае, падкрэслiвае памылкі, у тым ліку арфаграфічныя, пунктуацыйныя, надпісвае правільны варыянт. Такім жа чынам выпраўляюцца дапушчаныя вучнямi памылкі пры праверцы экзаменацыйных работ вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“. Пры гэтым арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі не ўлічваюцца пры выстаўленні адзнакі.

34. На палях сшыткаў для навучальных і кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка“, ліста экзаменацыйнай работы па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ насупраць кожнага выкананага задання адзначаецца колькасць балаў, якой ацэнены вынік выканання гэтага задання. Пасля рашэння апошняга задання запісваецца сумарная колькасць балаў за выкананне ўсіх заданняў, якія пераводзяцца ў адпаведную адзнаку. Адзнака запісваецца на адпаведным радку.

35. Вучні ІІ–ІV класаў выконваюць работу над памылкамі ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа, у тым ліку навучальны дыктант, пераказ, сачыненне або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамі дае настаўнік.

36. Работа над памылкамі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Русский язык“, ”Русская литература“, ”Мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Фізіка“, ”Астраномія“, ”Хімія“, ”Матэматыка“ выконваецца вучнямі V–ХІ (XII) класаў пасля правядзення настаўнікам аналізу выканання кантрольнай або навучальнай работы па адпаведным вучэбным прадмеце (найбольш значнай, на выбар настаўніка).

Па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ тыповыя памылкі, дапушчаныя вучнямі пры выкананні кантрольнай работы, абмяркоўваюцца франтальна.

Работа над памылкамі выконваецца вучнямі ў тых жа сшытках, у якіх яны пісалі кантрольную або навучальную работу. Памылкі, дапушчаныя пры выкананні работы над памылкамі, выпраўляюцца такім жа чынам, як і пры праверцы навучальнай або кантрольнай работы па адпаведным вучэбным прадмеце.

37. Па выніках праверкі работы над памылкамі па меркаванні настаўніка можа быць выстаўлена адзнака, якая можа быць занесена ў класны журнал і дзённік вучня.

38. Выпраўленне памылак, дапушчаных вучнем, надпісванне правільнага варыянта, іншыя запісы ажыццяўляюцца ручкай з пастай чырвонага колеру.

 

VI. АФАРМЛЕННЕ РЭФЕРАТА

 

39. Рэферат – гэта кароткая перадача зместу артыкула або даследавання. Рэфераты могуць выконвацца па ўсіх вучэбных прадметах, якія вывучаюцца ў X–XI (XII) класах, акрамя вучэбных прадметаў ”Інфарматыка“, ”Фізічная культура і здароўе“.

Рэферат мае наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадаткі (пры неабходнасці). Аб’ём навучальнага рэферата, узор яго афармлення ўстаноўлены згодна з дадаткам 8 да дадзеных Метадычных рекамендацый.

40. На тытульным лісце ўказваецца найменне ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць) аўтара, назва работы, месца знаходжання ўстановы адукацыі, год.

41. Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі.

42. Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэта і задачы работы, даецца пералік літаратуры і асноўных крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат.

43. У асноўнай частцы рэферата коратка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелах, кожны з якіх раскрывае асобную праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець загаловак.

44. Заключэнне павінна быць сціслым, канкрэтным, утрымліваць асноўныя вывады, а таксама інфармацыю пра згоду ці нязгоду з аўтарамі выкарыстаных крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб’ёме ўводзіны.

45. Пры напісанні рэферата неабходна рабіць спасылкі на крыніцы інфармацыі: у квадратных дужках указваецца нумар крыніцы ў спісе літаратуры і старонка, напрыклад: [4, с. 29]. Спасылкі ў тэксце могуць таксама падавацца ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якіх прыводзіцца на кожнай старонцы, пачынаючы з адзінкі. Спіс выкарыстанай літаратуры афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання.

46. Пры камп’ютарным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт Times New Roman, кегль 15 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5.

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 

Узоры афармлення надпiсу

на вокладцы сшытка*

 

Тетрадь

Сшытак

для работ

для кантрольных работ

по русскому языку

па беларускай мове

учащегося 6 ”А“ класса

вучанiцы II класа

гимназии № 61 г. Минска

Выгалавіцкай базавай школы

Петрова Виталия

Данiльчык Вольгi

 

Тетрадь

Сшытак

для работ по учебному предмету

для работ

”Человек и мир“

па матэматыцы

учащейся V ”Б“ класса

вучня 8 ”А“ класа

средней школы № 4 г. Витебска

сярэдняй школы № 2

Куницкой Елены

г. Наваполацка

 

Фёдарава Аляксандра

 

Тетрадь

Сшытак

для практических работ

для лабараторных работ

по химии

па фізіцы

учащегося Х ”А“ класса

вучня 9 класа

средней шолы № 1 г. Слуцка

Засульскай сярэдняй школы

Симончика Михаила

Платонава Івана

 

Тетрадь

Тетрадь

для работ

для работ

по обществоведению

по русской литературе

учащегося 10 ”А“ класса

учащегося IX класса

лицея БГУ

Засульской средней школы

Нестерова Владимира

Платонова Ивана

 

 

 

 

 

English

Français

Deutsch

Español

姓名

Galina Sedova

Svetlana Ivanova

Anna Petrova

Anna Ivanova

学校

Form 3 ”B“

classe de 7ème ”A“

Klasse 5 ”B“

grado 4 ”A“

班级

School No. 20

école № 20

Schule Nr. 20

escuela № 20

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 2

         да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 

Колькасць і аб’ём навучальных работ па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення на
І ступені агульнай сярэдняй адукацыі

 

Вучэбны прадмет ”Беларуская мова“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

Вучэбны прадмет ”Русский язык“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Пераказ

2

45–50 слоў

1

55–60 слоў

1

65–70 слоў

1

75–80 слоў

1

85–90 слоў

Сачыненне

1

1

1

1

 

Вучэбны прадмет ”Беларуская мова“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Вучэбны прадмет ”Русский язык“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

 

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Пераказ

1

40–45 слоў

1

40–45 слоў

1

50–55 слоў

1

60–65 слоў

1

70–75 слоў

Сачыненне

1

 

Вучэбны прадмет ”Мова нацыянальнай меншасці“

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Пераказ

1

40-45

слоў

1

50–55 слоў

1

60–65 слоў

1

70–75 слоў

Сачыненне

1

 

 

 

                                                                  Дадатак 3

         да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 

Колькасць кантрольных работ на
I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды і аб’ём

 

 

Вучэбны прадмет ”Беларуская мова“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

Вучэбны прадмет ”Русский язык“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Кантрольнае спісванне

1

15-20 слоў

1

20-25 слоў

Кантрольны дыктант

1

35-40 слоў

1

45-50 слоў

1

65-70 слоў

Кантрольны дыктант з граматыч-ным заданнем

1

45-50 слоў

1

65-70 слоў

Кантрольная работа па тэме

1

2

1

2

2

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант

1

6 слоў

1

7 слоў

2

8 слоў

2

10 слоў

2

10 слоў

2

12 слоў

 

Вучэбны прадмет ”Беларуская мова“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Вучэбны прадмет ”Русский язык“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

 

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Кантрольнае спісванне

1

20-25 слоў

Кантрольны дыктант

1

25-30 слоў

1

35-40 слоў

1

55-60 слоў

Кантрольны дыктант з граматыч-ным заданнем

1

35-40 слоў

1

55-60 слоў

Кантрольная работа па тэме

1

1

1

1

1

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант

1

5 слоў

1

6 слоў

1

6 слоў

1

8 слоў

1

8 слоў

1

10 слоў

 

Вучэбны прадмет ”Мова нацыянальнай меншасці“

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Кантрольнае спісванне

1

15-20 слоў

1

20-25 слоў

Кантрольны дыктант

1

35-40 слоў

1

55-60 слоў

Кантрольны дыктант з граматыч-ным заданнем

1

35-40 слоў

1

55-60 слоў

Кантрольная работа па тэме

1

1

1

1

1

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант

1

6 слоў

1

6 слоў

1

8 слоў

1

8 слоў

 

Вучэбны прадмет ”Беларуская літаратура“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

 Вучэбны прадмет ”Русская литература“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Праверка навыку чытання

1

1

1

1

1

1

1

Праверка сфармірава-насці чытацкіх уменняў

1

1

 

Вучэбны прадмет ”Беларуская літаратура“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання

Вучэбны прадмет ”Русская литература“ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Праверка навыку чытання

1

1

1

Праверка сфармірава-насці чытацкіх уменняў

1

1

 

Вучэбны прадмет ”Літаратура нацыянальнай меншасці“

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Праверка навыку чытання

1

1

1

1

Праверка сфармірава-насці чытацкіх уменняў

1

1

 

Вучэбны прадмет ”Матэматыка“

Від работы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

ІV клас

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

I паў-
годдзе

II паў-
годдзе

Кантрольная работа

1

2

2

2

2

2

2

Праверка навыкаў вуснага лічэння

1

1

1

1

1

1

1

 

 

                                              

 

 

Дадатак 4

         да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 

Колькасць кантрольных работ на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі

 

 

Віды работ

Колькасць кантрольных работ у навучальны год па класах

V

VІІ

VІІІ

ІХ

Х

(базавы/

павыш.)

ХІ

(базавы/

павыш.)

Вучэбны прадмет ”Беларуская мова“  

Дыктанты

3

3

3

3

3

2/4

2/4

Пераказы

2

2

2

 2*

2

2/4

2/4

Тэставая работа

1

1

1/2

1/2

Сачыненні

 

 

 

 

 

0/2

0/2

Вучэбны прадмет ”Беларуская лiтаратура“

Класныя сачыненнi

1

2/4

2/4

Вучэбны прадмет ”Русский язык“

Дыктанты

3

3

3

3

3

2/4

2/4

Пераказы

2

2

2

  2*

2

2/4

2/4

Тэставая работа

1

1

1/2

1/2

Сачыненні

 

 

 

 

 

0/2

0/2

Вучэбны прадмет ”Русская литература“

Класныя сачыненнi

1

2/4

2/4

 

Вучэбны прадмет ”Мова нацыянальнай меншасці“

Дыктанты

3

3

3

3

3

2

2

Пераказы

2

2

2

2

2

2

2

Іншыя вучэбныя прадметы

Вучэбныя прадметы

Колькасць кантрольных работ у навучальны год па класах

V

VІІ

VІІІ

ІХ

Х

(базавы/

павыш.)

ХІ

(базавы/

павыш.)

Матэматыка

6

6

6

8

8

6/8

6/8

Фізіка

4

4

4

4

4

Хімія

3

4

4

4/6

4/6

Біялогія

1

2

2

2

2

2

Інфарматыка

1

1

1

1

1

1

Астраномія

2

* У VІІІ класе выконваецца кантрольны пераказ з дадатковым заданнем.

 

Дадатак 5

         да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 

Аб’ём тэкстаў кантрольных работ (дыктант, пераказ), аб’ём слоўнікавага дыктанта, кантрольнага сачынення на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі

 

Клас

Аб’ём тэкстаў кантрольнага дыктанта*

Аб’ём слоўнікавага дыктанта

V

85–90 слоў

12–15 слоў

90–100 слоў

15–20 слоў

VІІ

100–110 слоў

20–25 слоў

VІІІ

110–125 слоў

25–30 слоў

ІХ

125–145 слоў

30–35 слоў

Х

145–170 слоў

35–40 слоў

ХІ

170–200 слоў

40–45 слоў

 

 

 

Клас

Аб’ём тэкстаў для пераказаў

V

80–100 слоў

100–120 слоў

VІІ

120–180 слоў

VІІІ

180–240 слоў

ІХ

240–340 слоў

Х

340–450 слоў

ХІ

450–600 слоў

 

Клас

Аб’ём сачыненняў

V

0,5–1 старонка

1–1,5 старонкі

VІІ

1–1,5 старонкі

VІІІ

1,5–2 старонкі

ІХ

2–3 старонкі

Х

3–4 старонкі

ХІ

да 5 старонак

 

 

 

 

Дадатак 6

         да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 

 

Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Русский язык“, ”Мова нацыянальнай меншасці“ на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі

 

 

Клас

Колькасць арфаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў

Колькасць пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў

V

10

2–3

12

2–3

VІІ

16

3–4

VІІІ

20

4–5

ІХ

24

5–10

Х

26

10–15

ХІ

28

15–20

 

 

 

 

 

Дадатак 7

да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 

Афармленне тытульнага ліста, подпісаў экзаменацыйнай работы

І. Узоры афармлення тытульнага ліста экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

Экзаменацыйная работа (дыктант)        Экзаменационная работа (диктант)

па беларускай мове                                        по русскому языку

вучанiцы 9 ”Б“ класа                                     учащейся ІХ ”Б“ класса

Кавалевiч Вольгi Пятроўны                         Ковалевич Ольги Петровны

 

Экзаменацыйная работа (дыктант)        Экзаменационная работа (диктант)

па літоўскай мове                                          по литовскому языку

вучня 9 класа                                                    учащегося IX класса

Блажукаса Томаса Рэналдавіча                 Блажукаса Томаса Реналдовича

 

Экзаменацыйная работа (дыктант)        Экзаменационная работа (диктант)

па польскай мове                                            по польскому языку

вучаніцы 9 класа                                             учащейся ІХ класса

Кавальскай Дануты Казіміраўны              Ковальской Дануты Казимировны

 

Экзаменацыйная работа                             Экзаменационная работа

па матэматыцы                                             по математике

вучня 9 ”В“ класа                                            учащегося ІХ ”В“ класса

Станкевіча Сяргея Іванавіча                       Станкевича Сергея Ивановича

 

ІІ. Узоры афармлення тытульнага ліста экзаменацыйнай работы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

Экзаменацыйная работа (пераказ)          Экзаменационная работа (изложение)

па беларускай мове                                        по русскому языку

вучанiцы 11 ”Б“ класа                                   учащейся ХІ ”Б“ класса

Сідаровіч Ірыны Уладзіміраўны                 Сидорович Ирины Владимировны

 

 

 

Экзаменацыйная работа (пераказ) Экзаменационная работа (изложение)

па літоўскай мове                                          по литовскому языку

вучня 11 класа                                                 учащегося XI класса

Блажукаса Томаса Рэналдавіча                 Блажукаса Томаса Реналдовича

 

Экзаменацыйная работа                             Экзаменационная работа

па матэматыцы                                            по математике

вучаніцы 11 ”В“ класа                                   учащейся Х1 ”В“ класса

Шыманскай Тамары Пятроўны                 Шиманской Тамары Петровны

 

ІІІ. Подпіс экзаменацыйных работ вучняў старшынёй і членамі экзаменацыйнай камiсii:

 

 

10

(адзнака)

 

 

Старшыня экзаменацыйнай камісіі

(подпіс)

Т.І. Пятрова

Члены экзаменацыйнай камісіі:

(подпіс)

А.Г. Лявонаў

 

(подпіс)

Н.І. Мікалаева

 

 

10/9

      (отметки)

 

 

Председатель экзаменационной комиссии

(подпись)

Т.И. Петрова

Члены экзаменационной комиссии:

(подпись)

А.Г. Леонов

 

(подпись)

Н.И. Николаева

 

(подпись)

Г.П.Сидоров

 

 

 

 

 

 

Дадатак 8

         да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

 

Аб’ём, афармленне i структура рэферата

 

І. Аб’ём

 

 

Рэферат

Клас

Аб’ём рэферата пры камп’ютарным наборы

 

Аб’ём рэферата пры напісанні ад рукі

 

Навучальны

Х

12–14 старонак

14–15 старонак

Навучальны

ХІ

15–17 старонак

17–19 старонак

ІІ. Афармленне тытульнага ліста

Найменне ўстановы адукацыі

 

Назва рэферата

 

Выканаў(ла)

Прозвішча, імя ўласнае, імя па бацьку (калі  ёсць)

вучань(іца) ___ класа

 

Месца знаходжання ўстановы адукацыі, год напісання рэферата

ІІІ. Структура

Змест рэферата ўключае назвы структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі. Напрыклад:

         Змест*

            Уводзіны

            1. Назва главы

1.1.Назва раздзела

1.2. Назва раздзела

1.2.1. Назва падраздзела

1.2.2. Назва падраздзела

            2. Назва главы

            Заключэнне

            Спіс літаратуры

            Дадаткі        

         _______________

* размяшчаецца пасля тытульнага ліста

 

 

* У прапісным варыянце выкарыстоўваецца адкрыццё двукосся ўнізе радка і закрыццё ўверсе (,,), іншыя абазначэнні сустракаюцца ў друкаваным тэксце або пры камп’ютарным наборы.

 

* дапускаецца абазначэнне класа лічбамі як арабскага, так і рымскага алфавіта

 

* Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш за 5) колькасць слоў у тэксце можа быць скарочана на 10 –20 слоў.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.